Сямашка расказаў пра планы па пашырэнні геаграфіі палётаў "Белавія"

Фота: belta.by


Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю агенцтву "РІА Навіны" расказаў пра планы пашырэння геаграфіі палётаў авіякампаніі "Белавія", паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў: ва ўмовах дзеючых абмежаванняў на палёты ў краіны ЕС і Украіну ў адносінах да беларускага авіяперавозчыка "Белавія" задача пашырэння геаграфіі палётаў мае прыярытэтны характар. "Авіякампанія "Белавія" павялічыла ўжо частату палётаў у Стамбул, Тбілісі і Батумі, а таксама колькасць чартарных рэйсаў у Егіпет і Турцыю. Прапрацоўваецца пытанне павелічэння колькасці рэйсаў у Казахстан, - сказаў ён. - Каб забяспечыць патрэбы людзей, нам неабходна таксама актыўна прыцягваць замежных авіяперавозчыкаў да выканання палётаў у Нацыянальны аэрапорт Мінск. Вядзецца такая работа з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, Сербіяй, Азербайджанам, Катарам", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час чакаецца адкрыццё рэгулярных рэйсаў кыргызскай авіякампаніі па маршруце Бішкек - Мінск - Бішкек. "Безумоўна, мы зацікаўлены ў павелічэнні аб'ёмаў авіязносін з Расійскай Федэрацыяй, - падкрэсліў Уладзімір Сямашка. - Актыўна абмяркоўваем варыянты павелічэння колькасці рэйсаў з Беларусі ў расійскія гарады. Авіякампанія "Белавія" прапрацоўвае адкрыццё рэгулярных рэйсаў у Мінеральныя Воды і Анапу, аднаўленне палётаў у Сочы і Краснадар. Дадам, што шэраг расійскіх авіякампаній таксама павялічылі колькасць сваіх рэйсаў у Беларусь. Так, з 10 чэрвеня "Аэрафлот" павялічыў частату палётаў з Масквы ў Мінск з пяці да 10 рэйсаў на тыдзень; "ЮТэйр" павялічыў колькасць рэйсаў у Мінск да трох на тыдзень (з Самары, Санкт-Пецярбурга, Калінінграда); авіякампанія Nord Wind выконвае рэйсы з Калінінграда ў Мінск два разы на тыдзень".

"Разлічваем на хутчэйшае станоўчае вырашэнне пытання аб адкрыцці названых авіярэйсаў з Беларусі ў Расію аператыўным штабам урада Расійскай Федэрацыі (па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў пасол. Ён таксама выказаў надзею, што расійскі бок у духу саюзніцкіх адносін акажа падтрымку ў няпростай сітуацыі, што склалася для нацыянальнага авіяперавозчыка "Белавія" ва ўмовах палітычнага і эканамічнага націску на Беларусь з боку еўрапейскіх краін.

Закранаючы расследаванне інцыдэнту з вымушанай пасадкай у Мінску самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair, Уладзімір Сямашка нагадаў, што яно прадоўжана да верасня. "Беларусь прадаставіла ўсе неабходныя матэрыялы, праявіла поўную транспарэнтнасць і дэталёва адказала на ўсе пытанні, - заявіў ён. - Мы нічога не ўтойваем. Партнёры ж з іншых краін, ды і кіраўніцтва самой авіякампаніі аддаюць перавагу трымацца пазіцыі закрытасці, пазбягаюць адказваць на нязручныя пытанні. Такім чынам, пачакаем рашэння спецыяльна створанай ІКАО камісіі па расследаванні гэтага інцыдэнту. Беларусь разлічвае на справядлівае і аб'ектыўнае расследаванне".

Гаворачы аб існуючых абмежаваннях на ўезд у Расію аўтатранспартам для беларусаў і на выезд з Расіі расійскіх грамадзян, пасол канстатаваў, што за апошні час зрухаў у іх зняцці не адбылося. "Аднак хачу нагадаць, што Беларусь не ўводзіла абмежаванняў на перамяшчэнне для расіян праз беларуска-расійскі ўчастак граніцы, у тым ліку і пры ўездзе іх праз міжнародныя пункты пропуску (з Літвой, Латвіяй, Польшчай і Украінай), - адзначыў дыпламат. - Бягучая сітуацыя поўнасцю залежыць ад адпаведных рашэнняў расійскага боку".

"Наконт аўтамабільных зносін пазіцыя беларускага боку заключаецца ў тым, каб зняць існуючыя абмежаванні, забяспечыўшы пры гэтым належны эпідэміялагічны кантроль. Можна прымяніць для гэтага меры прафілактыкі і кантролю, уведзеныя для пасажыраў, якія едуць авія- і чыгуначным транспартам. Напрыклад, дазволіць уязджаць асобам з адмоўным ПЛР-тэстам, а таксама тым, хто вакцынаваны або перахварэў ужо і мае дакументальнае пацвярджэнне. Пытанне адкрытае. Мы гатовы да далейшых дзеянняў і вельмі чакаем адпаведных крокаў ад расійскага боку", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
03.00 News (EN)

Weiter auf Sendung:
03.20 Press Club (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme