Беларуская навука павінна арыентавацца на патрэбы айчыннай эканомікі і ператварыцца ў дзейсны інструмент яе мадэрнізацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанню развіцця навуковай сферы Беларусі.
Прэзідэнт лічыць, што вынікі навуковых даследаванняў як у галіне прыродазнаўчых, так і гуманітарных навук неабходна ператварыць у запатрабаваны эканомікай і грамадствам інтэлектуальны прадукт.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што структура навуковай сферы павінна стаць кампактнай і эфектыўнай у кіраванні.
Па яго словах неабходна пазбавіцца ад састарэлых рудыментарных звёнаў, каб мець магчымасць развівацца пераважна за кошт продажу ўласнага інтэлектуальнага прадукту пры мінімальнай бюджэтнай падтрымцы.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што пераўтварэнні ў навуковай сферы не павінны прывесці да яе татальнага ламання і разбурэння.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz