Беларусь і Расія выбудоўваюць новую мадэль адносін у адзінай эканамічнай прасторы

Фота: belta.by


 

Беларусь і Расія выбудоўваюць новую мадэль адносін у рамках адзінай эканамічнай прасторы. Але пры гэтым размова ні ў якім разе не ідзе аб шкодзе палітычнаму або эканамічнаму суверэнітэту. Гэта адзначыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках праведзенай у Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нарады, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка расказаў, што "былі разгледжаны два вялікія блокі пытанняў: па эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі ва ўмовах як эканамічных санкцый з боку Захаду, так і агучаных пагроз увядзення дадатковых санкцый у адносінах да суб'ектаў гаспадарання Беларусі і некаторых фізічных асоб".

"Што датычыцца інтэграцыйнай работы, урад праінфармаваў аб фактычных выніках кантактаў з расійскімі калегамі, выніках перагаворнай работы, якая пайшла ў актыўнае жыццё, напэўна, з восені мінулага года, - прадоўжыў Раман Галоўчанка. - І цяпер фактычна мы выходзім на фінішную па ўзгадненні ўсіх саюзных праграм, якія ахопліваюць пабудову адзінай эканамічнай прасторы дзвюх краін для таго, каб забяспечыць роўныя ўмовы работы суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі. У цэлым гэтыя падыходы падтрыманы, і нам засталося дашліфаваць няшмат пытанняў з тым, каб на працягу лета, не пазней за лета завяршыць усю работу і ўнесці кіраўнікам дзяржаў падрыхтаваныя рашэнні наконт гэтага".

"Яшчэ раз паўтару, каб зняць нейкія там інсінуацыі, мы сёння аб гэтым гаварылі: у прынцыпе не ідзе размова аб нейкай шкодзе палітычнаму або эканамічнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада. - Мы выбудоўваем новую мадэль адносін, выбудоўваем яе ў рамках адзінай эканамічнай прасторы для таго, каб не проста стварыць роўныя ўмовы, а для таго, каб у прынцыпе стварыць нейкія новыя мадэлі эканомікі з тым, каб яны развіваліся даволі сінхронна. Паколькі мы знаходзімся ў Саюзнай дзяржаве, мы цесна пераплецены, і эканамічныя мадэлі, і канцэпцыя развіцця эканомікі павінны быць падобнымі", - рэзюмаваў ён.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
23.40 Golden fund of Belarusian Radio (EN)

Weiter auf Sendung:


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme