Разанскую вобласць Расіі звязваюць з Беларуссю даўняе і трывалае супрацоўніцтва. Узаемны тавараабарот па выніках мінулага года перасягнуў $ 500 млн. - гэта максімальны паказчык у гандлі рэгіёну з знешнімі партнёрамі.Пра гэта заявіў губернатар Разанскай вобласці Алег Кавалёў падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Ігарам Петрышэнкам. Губернатар адзначыў, што паміж Разанскай вобласцю і Беларуссю актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці, будаўніцтве, аграпрамысловым комплексе, многія сельгаспрадпрыемствы рэгіёну выкарыстоўваюць беларускую тэхніку. Ігар Петрышэнка, у сваю чаргу паведаміў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні паставак у Разанскую вобласць тэхнікі і гатова прапанаваць новую лінейку такой прадукцыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz