У Белавежскай пушчы рыхтуюцца адзначыць 10-годдзе маёнтка беларускага Дзеда Мароза. Плануецца, што да беларускага Дзеда Мароза прыедуць шматлікія госці, у тым ліку ўдзельнікі праекта "Казачная карта Расіі". У прыватнасці, адпраўлены запрашэнні Дзеду Марозу з Вялікага Усцюга, Снягурцы з Кастрамы, Цару Берандзею з Пераслаўля-Залескага, Бабе-Язе з Кукабоя, кікімары з Вяткі. У маёнтку чакаюць таксама Сусветнага казацкага Дзеда Мароза і Святога Мікалая з Украіны. Цэнтральнай падзеяй свята стане прэзентацыя праекта "Казачная карта Расіі і Беларусі", падчас якой у пушчы будзе адкрыта першая міжнародная казачная вярста.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz