Адзін з найбуйнейшых інвестараў Дубая прыйшоў на рынак Беларусі. Маючыя адбыцца інвестпраекты Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў са старшынёй Савета дырэктараў кампаніі Emaar Properties. Летась Мухамед Алі Аль-Аббар прыязджаў у нашу сталіцу. Гаворка ішла як раз пра інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі. Мільярдэр вярнуўся з інвестыцыямі, каб ўкласціся адразу ў некалькі праектаў. Адзін з іх - "Разумны горад". Гэта забудова паўночнай часткі Мінска. Інвестыцыі - больш за 4 мільярды еўра. Запланавана таксама будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай сферы. Мухамед Алі Аль-Аббар - саўладальнік кампаній у галіне інвестыцый, нерухомасці і лагістыкі. Яго бізнэс прысутнічае ў 50 краінах свету. Цяпер у іх ліку і Беларусь. Emaar Properties рэалізавала найбуйнейшыя будаўнічыя праекты ў Дубаі, уключаючы самы высокі будынак свету "Бурдж Халіфа" і адзін з самых буйнейшых гандлёва-забаўляльных цэнтраў "Дубай Мол".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz