Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікі патэнцыял у развіцці партнёрства дзяржавы і прыватнага бізнесу.
Уручаючы ордэн Айчыны III ступені генеральнаму дырэктару таварыства "Трайпл" Юрыю Чыжу, прэзідэнт адзначыў, што даччыныя прадпрыемствы гэтай кампаніі размяшчаюцца ў многіх рэгіёнах краіны, а прадукцыя заваявала давер пакупнікоў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Таксама ўзнагародамі адзначаны кіраўнікі прадпрыемстваў "Санта Імпэкс Брэст", "Вітэкс", "Бабушкіна крынка", а таксама групы кампаній "Алютех".
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ордэны і медалі - гэта прызнанне заслуг кампаній, якія ўносяць важкі ўклад у развіццё Беларусі, клапоцяцца пра рост дабрабыту нашых грамадзян.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz