Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Арменію. Беларускі лідар правёў перамовы са сваім армянскім калегам Сержам Саргсянам. У цэнтры ўвагі былі перспектывы развіцця эканамічных кантактаў і пашырэння двухбаковага гандлю, рэалізацыя сумесных прамысловых і інфраструктурных праектаў з прыцягненнем інвестыцый і ўкараненнем сучасных тэхналогій.
Падчас візіту падпісаны пакет двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне ядзернай бяспекі, сельскай гаспадаркі, спорту, гуманітарнай сферы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz