Золатавалютныя рэзервы Беларусі на канец 2013 будуць сфарміраваны па верхняй мяжы мэтавага прагнозу і складуць не менш як $ 8,3 млрд. Пра гэта заявіла старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова. Яна таксама не выключае, што з улікам спрыяльнай сітуацыі на валютным рынку і паступлення апошняга траншу стабкрэдыту ЕўрАзЭС, золатавалютныя рэзервы краіны ў канцы года могуць перавысіць мэтавы прагноз. Таксама Надзея Ермакова паведаміла, што Нацбанк за студзень-красавік купіў на ўнутраным рынку больш за $ 900 млн. Высокі аб'ём прапановы валюты тлумачыцца аперацыямі насельніцтва, продажам часткі інвестыцыйных валютных крэдытаў і значным ростам валютнай выручкі ў сакавіку. Пры гэтым Надзея Ермакова усё ж канстатавала, што з-за крызісу у Еўропе і ў свеце наш экспарт ідзе няпроста.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz