Выкананне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2012-13 гады будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Яно пройдзе 25 красавіка ў Мінску. На мерапрыемстве будуць абмеркаваны перспектывы ўдасканалення практычнага ўзаемадзеяння ў структурах Саюзнай дзяржавы і інтэграцыйных аб'яднаннях на постсавецкай прасторы. Прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі прадставяць інфармацыю па актуальных пытаннях еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Акрамя таго, плануецца падвесці вынікі ўдзелу саюзных парламентарыяў у якасці назіральнікаў на выбарах і ў розных міжнародных структурах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz