Пытанні ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе, абмеркаваў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з паслом Літвы ў нашай краіне Эвалдасам Ігнатавічусам. Бакі разгледзелі актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Літвой, у тым ліку ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транзітнай сферах, у галіне культуры. Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі двухбаковых кантактаў па асноўных напрамках супрацоўніцтва. Пасол Літвы ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz