Дзеянне Еўрапейскага дыплома прыродаахоўных тэрыторый для нацыянальнага парка "Белавежская пушча" адноўлена да 30 верасня 2018 года. Паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі. Па словах прадстаўнікоў беларускай дыпламатычнай місіі Камітэт міністраў Савета Еўропы такім чынам пацвердзіў, што метады кіравання нацыянальным паркам "Белавежская пушча" адпавядаюць Еўрапейскім прыродаахоўным стандартам.На гэты момант Еўрапейскі дыплом прысвоены 70-ці аб'ектам. Два з іх у Беларусі - Белавежская пушча і Бярэзінскі біясферны запаведнік.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz