Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў "Газпраму" вярнуцца да прапрацоўкі праекта газапровада Ямал-Еўропа-2 праз Беларусь для паставак газу ў Польшчу, Славакію і Венгрыю. Такое даручэнне ён даў пад час сустрэчы з кіраўніком "Газпрама" Аляксеем Мілерам. На думку прэзідэнта Расіі, гэта павысіць надзейнасць газазабеспячэння еўрапейскіх краін. У сваю чаргу Аляксей Мілер паведаміў, што "Газпрам" прапрацоўвае магчымасць будаўніцтва газапровада праз тэрыторыю Беларусі для паставак у Еўропу. Папярэднія перамовы сведчаць пра эфектыўнасць гэтага праекта, ён можа быць рэалізаваны ў 2018-2019 гадах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz