Беларусь плануе стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці харчовых прадуктаў у В'етнаме і Бангладэш, - паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Казакевіч. Прадпрыемствы Мінсельгасхарча летась забяспечылі пастаўкі сельгаспрадукцыі на знешні рынак у аб'ёме $ 5 млрд., у 2015 годзе пастаўлена дасягнуць экспарту ў $ 7 млрд. Гэта будзе магчыма за кошт пашырэння рынку, таму зараз праводзіцца работа па стварэнні сумесных прадпрыемстваў у В'етнаме, Бангладэш і шэрагу іншых краін, адзначыў Васіль Казакевіч. Гаворачы аб дыверсіфікацыі паставак сельгаспрадукцыі на знешні рынак, намеснік міністра адзначыў, што ў 2012 годзе Беларусь пастаўляла сельгаспрадукцыю амаль у 60 краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz