Беларусь мае намер узмацніць сваю дыпламатычную прысутнасць у Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю журналістам, каменціруючы вынікі візітаў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Інданэзію і Сінгапур. У цэлым па выніках візітаў у гэты рэгіён заключаны пагадненні і кантракты на $ 400 млн. У прыватнасці, Прэзідэнт прапанаваў кіраўніцтву і бізнэсу Сінгапура стварыць у нашай краіне сваеасаблівы філіял Сінгапура ў рамках, магчыма, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку або на асобна ўзятай тэрыторыі.
Беларусі таксама цікавы вопыт Сінгапура ў сферы рэфармавання эканомікі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz