Адзіная эканамічная прастора Беларусі, Расіі і Казахстана дэ-факта працуе па нормах Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Пра гэта заявіў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка. Па яго словах, нарматыўна-прававая база АЭП стваралася на аснове норм і правіл СГА. Абавязацельствы Расіі ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі распаўсюджваюцца на астатнія краіны Мытнага саюза. Гэта пазітыўны момант для ўдзельнікаў знешняга гандлю і інвестараў, якія імкнуцца да таго, каб правілы паводзін на рынку адпавядалі агульнапрынятым, прымальным і адпрацаваным на працягу дзесяцігоддзяў працэдурам. Інтэграцыйны працэс не проста набірае абароты, а рэальна дэманструе сваю эфектыўнасць. Гэта адлюстравана і ў даследаванні Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця , які назваў наш праект самым паспяховым у рэгіянальнай інтэграцыі ў 2012 годзе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz