У Мірскім замку ўпершыню правядуць стылізаваныя калядныя балі. Так, 4 студзеня ў партрэтнай зале адбудзецца сапраўдны венскі баль са 120-гадовай традыцыяй. Тут будуць гучаць жывая інструментальная музыка, неапалітанскія напевы, выступяць оперныя дзівы, гасцей чакаюць свецкія гульні, танцавальная праграма з вальсам. А 5 студзеня ў слановай зале адкрыецца свецкі рэтрасалон - такі ж, які праводзіўся ў 20-30 гадах XX стагоддзя князьямі Святаполк-Мірскімі. У салоне будуць прадстаўлены ўсе атрыбуты таго часу - нямое кіно, свінг, джаз.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz