У Беларусі са шкадаваннем ўспрынята паведамленне аб запуску ў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы ракеты-носьбіта "Ынха-3". Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі. У заяве адзначаецца, што гэта ідзе насуперак з рэзалюцыяй 1874 Савета Бяспекі ААН. Як заявілі ў МЗС краіны, неад'емнае права КНДР на правядзенне мірных касмічных даследаванняў не павінна ўступаць у канфлікт з адпаведнымі рашэннямі Савета Бяспекі ААН і ўносіць раскол у пытанні падтрымання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz