Найстарэйшы ў Беларусі тэатр – Гродзенскі абласны тэатр лялек – адкрыецца пасля рэканструкцыі 14-га снежня. Рэстаўрацыйныя работы праведзены ў памяшканнях тэатра, сцэне, глядзельнай зале. З’явілася і новае светлавое, гукавое абсталяванне, дымавая машына і машына для штучнага снегу. Між тым, важнай задачай было аднаўленне гістарычнага аблічча тэатра. Захаваны аўтэнтычныя агароджы ў зале, на сваім месцы засталася старадаўняя драўляная лесвіца 1802 года. У лялечным тэатры адкрыецца яшчэ адна камерная зала прыкладна на 60 месцаў, у якой у бліжэйшы час плануецца праводзіць калядныя праграмы. На другім паверсе – памяшканні для двух музеяў, адзін з якіх будзе расказваць пра гісторыю тэатра, а ў другім будуць сабраны лепшыя лялькі гродзенскіх майстроў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz