У Вене з цікавасцю ставяцца да вопыту Беларусі па выкананні рэкамендацый АБСЕ і падрыхтоўцы выбараў Прэзідэнта. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына па выніках удзелу ў мінулым семінары АБСЕ па электаральнай праблематыцы. На семінары абмяркоўваліся пытанні ўсеагульнага выбарчага права і выканання ўдзельнікамі краін АБСЕ міжнародных выбарчых стандартаў. Па словах старшыні ЦВК, лейтматывам яе дакладу на семінары ў Вене стала думка пра тое, што інстытут міжнародных назіральнікаў не павінен выкарыстоўвацца для націску на дзяржавы, якія праводзяць незалежную палітыку. Акрамя таго, ішла гаворка пра тое, якія карэкціроўкі знайшлі адлюстраванне ў беларускім заканадаўстве, якія змены улічаны ў частцы фарміравання выбарчых камісій, павышэння паляпшэння інфармаванасці выбаршчыкаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz