У Беларусі і Зімбабвэ няма ніякіх перашкодаў для глыбокага ўсебаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам гэтай краіны Эммерсанам Мнангагвай. Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта будзе знакавым, таму што абедзве дзяржавы маюць патрэбу адна ў адной. У сваю чаргу Эммерсан Мнангагва адзначыў, што мэтай яго візіту з'яўляецца пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва. Афрыканская дзяржава зацікаўлена ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтве ў такіх галінах, як інфраструктура, сельская гаспадарка і горназдабываючая прамысловасць.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz