Фаліянт Залатой Кнігі Санкт-Пецярбурга ўпершыню дастаўлены ў Беларусь.
Летапіс славы расійскага горада папоўніўся памятным запісам, прысвечаным ураджэнцу Дубровенскага раёна танкісту Андрэю Усаву і подзвігу, здзейсненаму на подступах да Ленінграда 20 жніўня 1941. Яму няма аналагаў у сусветнай гісторыі. Тады на подступах да горада сіламі роты - пяці танкавых экіпажаў пад камандаваннем Зіновія Калабанава былі знішчаны 43 танкі, 19 гармат, 11 бронетранспарцёраў, цягачоў і аўтамашын гітлераўцаў. Прычым 22 танкі падбіў экіпаж самога Калабанава, у складзе якога наводчыкам быў беларус Андрэй Усаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz