Сербія цэніць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, - паведаміла журналістам старшыня Народнай Скупшчыны Сербіі Майя Гойкавіч, якая ўзначальвае парламенцкую дэлегацыю гэтай краіны падчас візіту ў Мінск. Яна падкрэсліла, што дзякуючы намаганням Беларусі, і асабліва Прэзідэнта, былі падпісаны мінскія дамоўленасці. Гэта тэма напярэдадні закраналася на сустрэчы сербскага спікера з Аляксандрам Лукашэнка. Гаворка ішла пра неабходнасць арганізацыі сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Украіны, каб яны паспрабавалі знайсці найлепшае рашэнне для ўсіх бакоў праз прамы дыялог.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz