Эфектыўнай формай развіцця двухбаковых гандлёвых адносін Беларусі і Кітая, як паказала практыка, стала стварэнне сумесных вытворчых прадпрыемстваў. Гэта адзначыў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік, выступаючы на 13-м пасяджэнні беларуска-кітайскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску. Паспяхова працуюць у Кітаі створаныя з удзелам БелАЗа, "Гомсельмаша", МТЗ сумесныя прадпрыемствы. Як сказаў віцэ-прэм'ер, гэтыя прадпрыемствы ўжо замацаваліся на рынках правінцый Кітая, аднак ім трэба будзе павялічваць аб'ёмы вытворчасці, пашыраць геаграфію паставак у іншыя рэгіёны і за межы КНР.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz