Спектаклі па творах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Раскіданае гняздо" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прайшлі з аншлагам у Беластоку. Выбар быў невыпадковы. "Адвечная песня" і "Раскіданае гняздо" складаюць залаты фонд беларускай літаратуры. Каб польскі глядач атрымаў поўнае ўяўленне пра творчасць Янкі Купалы, разам з тэатрам у Беласток адправіліся і супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Песняра з выставай "Купала і тэатр". Між тым, акцёры з Беластока ў маі наведаюць Беларусі са спектаклямі "Гугулы", "Танга Забарона" і "Шэкспір".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz