Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі і прапанаваў развіваць супрацоўніцтва адразу па некалькіх кірунках. Вытворчая кааперацыя, аграпрамысловы комплекс, будаўніцтва - па ўсіх напрамках расійскі рэгіён зарэкамендаваў сябе як надзейны партнёр. Так, за мінулы год тавараабарот склаў амаль 85 мільёнаў долараў - за апошнія тры гады павелічэнне ў два з паловай разы. Прычым вялікая частка з гэтай сумы - экспарт. У Чувашыі актыўна пастаўляюць беларускія грузавыя аўтамабілі, трактары і камбайны. Прэзідэнт Беларусі прапанаваў кіраўніку рэгіёну наведаць любое прадпрыемства, і такой магчымасцю дэлегацыя ўжо скарысталася. Расійскія госці пабывалі на Мінскім аўтамабільным заводзе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz