Патэнцыял прасоўвання беларускіх тавараў на рынкі краін Еўрапейскага саюза далёка не вычарпаны. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў. Па яго словах, Еўрапейскі саюз з'яўляецца для Беларусі адным з ключавых гандлёвых партнёраў. Эспарт у краіны ЕС толькі за апошнія пяць гадоў вырас у 2 разы. У агульным аб'ёме экспарту Беларусі на рэгіён ЕС прыпадае ад 30 да 43 працэнтаў. З Беларусі у краіны ЕС пастаўляюцца прадукты харчавання і лёгкай прамысловасці, станкі, трактары, грузавыя і кар'ерныя аўтамабілі. Прад'явіць еўрапейскаму спажыўцу неабходна канкурэнтны тавар з еўрапейскімі характарыстыкамі, у якаснай упакоўцы, падкрэсліў Аляксандр Гур'янаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz