Дэлегацыя Архангельскай вобласці Расіі на чале з губернатарам Ігарам Арловым наведвае з візітам Беларусь. Плануецца падпісаць пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Архангельскай вобласцю. Гэта спросціць абмен прадукцыяй і будзе садзейнічаць набыццю яе па цэнах, набліжаных да заводскіх. Фарміраванне максімальна празрыстага і зразумелага агульнага эканамічнага рынку пойдзе на карысць абодвум бакам. Расійскі рэгіён цікавіцца пастаўкамі з Беларусі велікагрузных аўтамабіляў, гарадскіх аўтобусаў, прадуктаў харчавання. У сваю чаргу Архангельская вобласць гатова экспартаваць прадукцыю цэлюлозна-папяровай прамысловасці і высокапрадукцыйныя сарты бульбы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz