Больш за 600 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі прымуць удзел у адкрытым студэнцкім форуме “PR-кветка-2015”. Мерапрыемства пройдзе з 26 па 28 сакавіка ў Інстытуце журналістыкі БДУ. У час форуму запланаваны два конкурсныя напрамкі: PR-праекты і рэкламныя праекты. Удзельнікі даслалі рэкордную колькасць работ: 34 PR-праекта і 15 рэкламных. Тэматыка прадстаўленых работ ахоплівае брэнд-камунікацыі і сацыяльныя аспекты. Традыцыйна “PR-кветка” ўключае кірмаш студэнцкіх PR-праектаў, круглыя сталы па актуальных праблемах у сферы выстаў і кірмашоў, майстар-класы вядомых практыкаў, камунікатыўныя трэнінгі, экскурсіі ў PR-агенцтва і аддзелы па сувязях з грамадскасцю беларускіх арганізацый.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz