Каардынатар ААН / ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха даў высокую ацэнку рэалізацыі праекта па бяспечным захоўванні лёгкай і стралковай зброі, які ажыццяўляюць у Беларусі АБСЕ, ЕС, ПРААН і Міністэрства абароны нашай краіны. Ён прыняў удзел у адкрыцці шэрагу мадэрнізаваных аб'ектаў у адной з вайсковых часцейГомеля, перадае БЕЛТА. Рэалізацыя гэтага праекта забяспечыць адпаведнасць практыкі кіравання запасамі і аховы месцаў складзіравання зброі як патрабаванням нацыянальнага заканадаўства, так і рэкамендацыям Комплексных нарматываў ААН па раззбраенні, дэмабілізацыі і інтэграцыі (IDDRS). Гэта будзе садзейнічаць умацаванню стабільнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz