Міністэрства замежных спраў Беларусі працуе над лібералізацыяй умоў паездак беларусаў у замежныя дзяржавы і іншаземцаў у Беларусь. Аб гэтым заявіў сёння начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка, перадае БЕЛТА. З 1 студзеня 2015 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Візавыя правілы Беларусі, якія спрасцілі парадак выдачы шэрагу катэгорый віз. Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, у 2014 годзе беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы выдалі візы больш як 381 тыс. замежных грамадзян. Пры гэтым большасць віз выдаецца ў спрошчаным парадку, а звыш 63 тыс. замежных грамадзян атрымалі беларускія візы бясплатна.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz