З’езд грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сабраў у Мінску больш за тысячу дэлегатаў. Дзяржава зробіць усё для рэалізацыі канкрэтных мер, накіраваных на паляпшэнне становішча моладзі ў краіне. Пра гэта на форуме заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адным з прыярытэтаў палітыкі Беларусі была і застаецца падтрымка маладых сем'яў. Прэзідэнт лічыць, што ў цэлым у маладога пакалення узважанае і сур'ёзнае стаўленне да нараджэння і выхавання дзяцей. Менавіта для гэтай сацыяльна адказнай большасці прызначана новая праграма дзяржаўнай падтрымкі "Вялікая сям'я".
З’езд адкрыўся мерапрыемствам патрыятычнай акцыяй “Мы памятаем і ганарымся” да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі ўсклалі кветкі да Вечнага агню, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz