Гэтымі днямі вынікі працы за год падводзяць на ўсіх беларускіх прадпрыемствах.
Міністр архітэктуры назваў 2014-ы рэзультатыўным для будаўнічай галіны. За гэты час уведзена больш за 5 млн кв.м жылля, практычна вырашана праблема даўгабудаў. Акрамя таго, завершана мадэрнізацыя домабудаўнічых камбінатаў. Называючы знакавыя аб'екты, узведзеныя ў гэтым годзе, міністр вылучыў спартыўныя збудаванні, якія былі адкрыты да чэмпіянату свету па хакеі, гасцініцы, у тым ліку "Вікторыя Алімп" у Мінску, футбольную арэну ў Барысаве, алімпійскі цэнтр Раўбічы. У сціслыя тэрміны прайшла рэканструкцыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск і чыгуначнага вакзала ў Брэсце, завершана будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz