Калядны канцэрт народнага фальклорнага ансамбля "Тутэйшая шляхта" БДУ пройдзе ў касцёле святых Сымона і Алены.
Удзельнікам ўрачыстасці можа стаць любы жадаючы. У выкананні калектыву прагучаць псалмы 16 стагоддзя, беларускія народныя песні. Аднак гледачоў чакаюць не толькі вядомыя мелодыі. Упершыню "Тутэйшая шляхта" прадставіць музычнае шоу "Дударскі баттл". На сцэну выйдуць артысты ансамбля з беларускімі духавымі інструментамі - дудамі. Гэта будзе сапраўдная бітва сучасных дудароў, якія прадэманструюць сваё майстэрства ігры на гэтых экзатычных інструментах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz