У нацыянальным парку ўсталявана больш за дваццаць фотапастак. Назіранне за насельнікамі лесу вядзецца сучаснымі спосабамі, без шкоды для жывёл. Незвычайныя здымкі могуць праглядаць блогеры і карыстальнікі сацыяльных сетак. Гэта ўсё - частка міжнароднага праекта, у якім удзельнічаюць беларускія, польскія і нямецкія навукоўцы. Лясныя камеры дазваляюць назіраць за жывёламі ў любы час сутак і пры любым надвор'і. Спрацоўваюць на рух і цеплавое выпраменьванне. Праект разлічаны на пяць гадоў. Эколагі не трывожаць дзікую прыроду, але пастаянна ў курсе жыцця жывёл. Адсочваюць месцы сілкавання зуброў у розныя поры года; назіраюць за сталеннем ваўчанят і паляваннем драпежнікаў. За месяц з камер атрымліваюць да тысячы здымкаў, сярод якіх нямала ўнікальных: танец жураўля, ланцужок дзікоў, бітва аленяў-сапернікаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz