Беларуская медыцына можа пахваліцца сур'ёзнымі поспехамі, якія прызнаны ва ўсім свеце. Такое заяўленне зрабіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко. У прыватнасці, у нашай краіне ўзровень дзіцячай смяротнасці ніжэйшы, чым ва ўсіх іншых краінах СНД, а таксама многіх еўрапейскіх дзяржавах. Узровень мацярынскай смяротнасці ў Беларусі складае адзін выпадак на 120 тыс., што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у свеце. Міністр закрануў тэму мадэрнізацыі галіны аховы здароўя ў Беларусі. Па яго словах, яе плануецца завяршыць у 2015 годзе. Мадэрнізацыя ўключае ў сябе як паляпшэнне амбулаторнай дапамогі насельніцтву, так і аптымізацыю аказання дапамогі ў стацыянарах. Плануецца скараціць неэфектыўныя паслугі, а вызваленыя сродкі і рэсурсы накіраваць на павышэнне якасці медыцынскай дапамогі, паляпшэнне прафілактыкі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz