Беларусь прымае ўдзел у 78-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі ў Токіа.
Больш за 2 тыс. сусветных лідараў прамысловасці і экспертаў у галіне электратэхнікі і электронікі з розных краін, у тым ліку Беларусі, сабраліся для пошуку практычных рашэнняў у мэтах стварэння больш бяспечнага і ўстойлівага свету.
Тэма 78-й Генеральнай асамблеі - "Інтэграцыя ў мэтах разумнага свету". Беларуская дэлегацыя правядзе падчас форуму дзелавыя сустрэчы і перамовы, у тым ліку, якія тычацца пытанняў падрыхтоўкі да правядзення ў 2015 годзе 79-й Генеральнай асамблеі МЭК ў Мінску, а таксама звернецца з афіцыйным запрашэннем прыняць у ёй актыўны ўдзел.
Беларусь - паўнапраўны член Міжнароднай электратэхнічнай камісіі з 1993 года.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz