Прэзідэнт Мальты Мары-Луіз Калейра Прэка будзе галасаваць за беларускую канкурсантку на дзіцячым "Еўрабачанні-2014" Надзею Місякову, перадае БЕЛТА.
Прэзідэнт прысутнічала на рэпетыцыі. Яна вітала беларускую дэлегацыю і сказала, што будзе падтрымліваць беларускую ўдзельніцу дзіцячага "Еўрабачання" і свой голас аддасць за беларускамоўную песню "Сокал". Беларуская ўдзельніца Надзея Місякова нарадзілася і жыве ў Мінску. Вакалам займаецца ў ансамблі "Заранак". Юная артыстка ўдзельнічала ў шматлікіх праектах і конкурсах. Песню "Сокал" 14-гадовая вакалістка напісала па матывах казкі "Фініст - Ясны Сокал".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz