Беларусь - кірунак выгадны для інвестыцый. Пра гэта заявілі швейцарскія бізнесмены на днях беларускай эканомікі ў Вінтэртуры. Там сабраліся больш за сто чалавек з абодвух бакоў. У краін ужо ёсць сумесныя праекты. Адзін з паспяховых - гэта супрацоўніцтва са "Штадлер-груп", вытворцам цягнікоў. Бізнес-форум паказаў, што дзелавыя колы абедзвюх краін гатовыя і далей працаваць разам. Асабліва еўрапейцаў прыцягвае выхад на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Вынікам сустрэч стала падпісанне двухбаковай дамовы паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і швейцарскага кантона Тургау. Швейцарыя стала адным з пунктаў у плане бізнес-сустрэч ва ўсім свеце, якія плануюцца сёлета. Ужо прайшлі форумы ў Нью-Ёрку і Парыжы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz