Катанне на санях і ў навагодніх запрэжках! У Валожынскім раёне да Новага года распрацавалі новы турыстычны маршрут. У аграсядзібах падчас навагодніх свят гасцей будуць сустракаць казачныя персанажы. Сярод забаў - навагоднія карагоды, катанне на конях, на сабачых запрэжках у кампаніі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Асаблівая навагодняя праграма чакае турыстаў і ў заказніку "Налібоцкі". Экскурсіі ў пушчы будуць праводзіць і Баба-яга, і Лясун, і Дзед Мароз. Дарэчы, летась толькі ў Валожынскі раён завіталі трынаццаць тысяч турыстаў. Найбольшай папулярнасцю ў турыстаў карыстаюцца зялёны маршрут "Валожынскі гасцінец" і адпачынак у аграсядзібах, якіх у раёне 28.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz