Мінск напярэдадні пачуў гучанне знакамітай скрыпкі Гварнеры. Выканавец – абладальнік Гран-пры самага прэстыжнага ў свеце скрыпічнага конкурсу імя Каралевы Лізаветы ў Бруселі, музыкант-віртуоз Вадзім Рэпін. Яго канцэрт стаў кульмінацыяй Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Музыку Лядава, Пракоф'ева, Рахманінава разам са скрыпкай Гварнеры агучыў і наш калектыў - Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Створаная ў сярэдзіне 18 стагоддзя, скрыпка італьянскага майстра Джузэпэ Гварнеры сапраўдную папулярнасць атрымала толькі праз стагоддзе, дзякуючы трыумфальным гастролям Нікало Паганіні.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz