Беларусь і Кітай дамовіліся актывізаваць усебаковае стратэгічнае партнёрства, гэта адзін з вынікаў праведзенага ў Пекіне першага сумеснага пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Бакі дасягнулі дамоўленасці па прадаўжэнні актыўнага ўзаемадзеяння ў крэдытна-фінансавай сферы, распрацоўцы новых механізмаў міжбанкаўскага супрацоўніцтва, па падтрымцы будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку і актывізацыі міжрэгіянальных кантактаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz