У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя перавыдадзенага Тураўскага Евангелля XI стагоддзя – самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі і аднаго з найстаражытнейшых ва Усходняй Еўропе. Сімвалічна, што мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня беларускага пісьменства і Дня ведаў. Факсіміле ўнікальнага помніка, выдадзеныя з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій, плануецца перадаць айчынным і замежным установам навукі, культуры і адукацыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz