У сценах Міністэрства замежных спраў Беларусі адкрылася выстава беларускага мастака Мікалая Чурабы "Мой Брэст - мая крэпасць". Гэтай экспазіцыяй МЗС Беларусі пачынае новы культурны праект, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі. Вялікая Айчынная вайна пачалася ў Брэсце, і работы Мікалая Чурабы былі выбраны невыпадкова. З 1947 Брэсцкая крэпасць стала лейтматывам творчасці мастака. 47 работ у розных жанрах і тэхніцы: ад краявідаў і нацюрмортаў да станковай графікі і тэматычных карцін. Сёлета мастаку споўнілася б 100 гадоў. Цыкл выстаў "Мастацтва Перамогі" будзе прадоўжаны ў МЗС. Гэта будуць работы беларускіх мастакоў, якія прысвяцілі сваю творчасць ваенным падзеям. Плануецца, што гэтыя тэматычныя экспазіцыі будуць мець вялікі поспех і за межамі Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz