Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукхерджы з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці, паведамляе БЕЛТА. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што трывалы фундамент двухбаковага партнёрства, які цяпер створаны паміж нашымі краінамі, дасць магчымасць актывізаваць беларуска-індыйскі дыялог на ўсіх узроўнях. Дыпламатычным адносінам 2 краін больш за 20 гадоў. Узаемнае супрацоўніцтва развіваецца ў розных кірунках: інфармацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне, фармацэўтыка. Індыя асабліва зацікаўленая ў далейшых сумесных праектах, у прыватнасці, у сферы сонечнай энергетыкі і турызму.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz