Першы рэспубліканскі экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" пройдзе ў Міёрах Віцебскай вобласці. Ён арганізаваны праектам ЕС і Праграмы развіцця ААН, каб прыцягнуць увагу да ўнікальнасці балота Ельня, а таксама для развіцця экатурызму ў гэтай мясцовасці. Час і месца свята выбраны невыпадкова: у канцы верасня больш за 4 тысячы шэрых жураўлёў і 10 тысяч гусей спыняюцца на гэтым балоце для адпачынку ў перыяд міграцыі. Акрамя таго, у гэты час пачынаецца сезон збору журавін, па запасах якой балота Ельня займае першае месца ў краіне.
a
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz