Міжнародная эстафета "Бег дружбы", якая злучае 47 краін, дасягнула Беларусі. Бег дружбы ўпершыню прайшоў у 1987 годзе. І з таго часу марафонцы пераадолелі шлях вакол экватара 13 разоў. Сёлетняя эстафета праходзіць з Партугаліі ў Сербію. Першым горадам Мінскай вобласці, які прыняў міжнародную каманду стала Маладзечна. Дагэтуль "Факел дружбы" ўжо пабываў у Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі і Літве. А ў нашай краіне ён пераадолее 750 км. Агонь дружбы пасля Мінскай вобласці накіруецца ў Гродзенскую. А праз два дні дабрачынную спартыўную эстафету падхопіць Польшча. Завершыцца марафон 7 кастрычніка ў Белградзе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz