Новыя выклікі і пагрозы патрабуюць максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей СНД для ўмацавання бяспекі, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у 36-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД. Па словах кіраўніка дзяржавы, новыя выклікі і пагрозы настойліва патрабуюць каардынацыі нашых агульных намаганняў і максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцей Садружнасці для ўмацавання бяспекі краін-удзельніц. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, апошнім часам традыцыйныя міжнародныя інстытуты гарантавання бяспекі, на жаль, не заўсёды здольны эфектыўна супрацьстаяць глабальным выклікам. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што глабальная нестабільнасць абумоўлівае неабходнасць нарошчвання сумесных намаганняў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам, транснацыянальнымі дэструктыўнымі фарміраваннямі, злачынствамі ў галіне высокіх тэхналогій.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz