Пытанні энергетычнай бяспекі былі ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы ў Вене. Беларускую дэлегацыю ўзначальвала намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. Дыпламат прадставіла нацыянальныя падыходы па пытаннях парадку дня. У час форуму абмяркоўваліся асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы з улікам палажэння дарожнай карты па развіцці гэтай арганізацыі ў 2014-16 гадах.
І ў працяг тэмы. Пытанні ўзмацнення двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітыцы, эканоміцы і іншых сферах абмеркавалі ў Вене намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і яе аўстрыйскі калега Ян Кікерт. Плануецца, што ўжо гэтай восенню адбудзецца візіт аўстрыйскага дыпламата ў Мінск.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz