Фота: belta.by
Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання з пачатку года склаў $4,2 млрд, расказаў намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
"Калі ў мінулым годзе мы крыху недацягнулі да $6 млрд, то ў бягучым годзе хочам значна перасягнуць такі рубеж. На гэты момант за тры кварталы мы зрабілі ўжо $4,2 млрд экспарту прадуктаў харчавання і ідзём з дадатным сальда, якое значна перавышае $1 млрд", - адзначыў Аляксандр Субоцін.
Паводле яго слоў, на мінулым тыдні амаль кожны дзень у Саўміне збіраўся штаб па правядзенні палявых работ. "Гэта звязана перш за ўсё з кліматычнымі ўмовамі. У пачатку верасня мы ішлі з апярэджаннем, а тут некалькі тыдняў бесперапынных дажджоў, і ўсё спынілася. Нават сталі крыху адставаць у параўнанні з мінулым годам, і спатрэбіліся намаганні, каб нагнаць гэты ўзровень. Праводзілі сяўбу, дзе была магчымасць, наогул кругласутачна. Да 5 кастрычніка плануем завяршыць асноўную сяўбу, гэта значыць будзе недзе 90-95 працэнтаў ад усяго аб'ёму. А ў цэлым па краіне мы павінны завяршыць работы да 8 кастрычніка", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.
Апошнім часам было шмат размоў аб няхватцы цукру на прылаўках у некаторых рэгіёнах краіны. "Гэты ажыятаж выкліканы штучна. У гэтым годзе мы пасеялі больш цукровых буракоў, чым у мінулым. Цяпер сабрана ўсяго 20 працэнтаў ураджаю і заводы толькі пачалі працаваць. Нам у год трэба максімум 360 тыс. т цукру на ўнутраны рынак, і мы гэта пытанне закрываем, уводзячы цукровыя буракі ў дзяржзаказ: 3 млн т сыравіны для 360 тыс. т цукру мы пасадзілі і збяром як дзяржзаказ, а ўсё астатняе - гэта ўжо прыбытак нашых прадпрыемстваў. Яны амаль 2 млн т буракоў дадаткова пасеялі, значыць, гэта недзе каля 300 тыс. т цукру, - прадоўжыў Аляксандр Субоцін. - Гэта ўсё наш экспартны патэнцыял. Значная частка цукру ўжо закантрактавана. Мы вырабляем у дзень каля 4,7 тыс. т цукру. Спажыванне цукру ў краіне на піку, калі людзі вараць варэнне, нарыхтоўваюць нейкі свой ураджай - было заўсёды 1,2 тыс. т, а ў сярэднім недзе 800-900 т".
Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што ў беларускім цукры зацікаўлены многія краіны. Сярод іх Расія, Кыргызстан, Казахстан. "У мінулым годзе нам удалося трапіць у дзяржрэзерв КНР. Нашы кітайскія калегі, паглядзеўшы, што мы ўважліва выконваем абавязацельствы і на якасць нашага цукру, у гэтым годзе павялічылі аб'ём заказу да 30 тыс. т", - сказаў ён.
Намеснік прэм'ер-міністра таксама пракаменціраваў забяспечанасць беларускага спажыўца грэчкай. "У гэтым годзе мы пасеялі крыху больш грэчкі, каб забяспечыць сябе поўнасцю. Нягледзячы на больш нізкую ўраджайнасць, мы амаль палавіну ўжо сабралі - 16 тыс. т. Для ўнутранай патрэбнасці нам неабходна недзе 27-30 тыс. т грэчкі. Гэта насенне і крупы разам. Я думаю, што мы поўнасцю будзем забяспечаны сваёй грэчкай. І падкрэслю тут, што грэчка не з'яўляецца для нас экспартным таварам, таму мы сеем яе толькі для сябе, - акцэнтаваў увагу Аляксандр Субоцін. - Аднак у аснову мы, напэўна, ставім малочную галіну як самы высокамаржынальны прадукт. У гэтым годзе на адну жывёлу мы атрымалі прырост 63 кг і ў сярэднім недзе 1-2 працэнты плюсуем да мінулага года, а мінулы год быў вельмі нядрэнны па малаку, гэта значыць мы стабільна ідзём з павышэннем".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут